Віншуем з Новым Годам і Калядамі!

Паважаныя сябры! 

Мядовы Шлях сардэчна віншуе вас з Новым Годам і Калядамі! Дзякуй вам, што былі з намі ў 2019 годзе.  Жадаем вам моцнага здароўя і добрага настрою, бадзерасці духа і здейснення самых запаветных мар,  ды мець заўседы смачную ежу на стале і  адпаведны настрой, каб вяселую калядную песню заспяваць.

Дзеля таго, каб нашы шчырыя віншаванні маглі адбыцца на самой справе, прыгледзьцеся, калі ласка, уважліва да нашай Каляднай хаткі. Гэты падарунак адмыслова прызначаны для святкавання Калядак. На адной старонцы - выява каляднай казы беларускай мастачкі Алены Ярашэвіч, на другой старонцы – рэцэпт каляднай куцці, на трэцяй – старажытная беларуская калядная песня. Зразумела, што ў сярэдзіне хаткі Вы знойдеце смачны ўзбіты мёд з чарніцамі, журавінамі, малінай, або і, увогуле, з фундуком-какао альбо з куркумой і імбіром, які будзе выдатным падарункам для вашых сваякоў ці сяброў.  Яго будзе смачна дадаць да куцці пад час прыгатавання або ўжываць потым, асобна або ў дадатак.

Такую “Калядную хатку” магчыма будзе набыць у гіпермаркетах “Карона”.  А для таго, каб узняць вам настрой і заахвоціць да святкавання калядак так, як і старажытныя беларусы, ніжэй вы можаце знайсці і рэцэпт куцці, і калядную песню!

З надыходзячым святам!

 

Шчодрая  куцця

2 шклянкі ячных, ячменных або пшанічных круп
(цэлае зерне)
1,5 шклянкі маку
8 лыжак мёду «Мядовы шлях»
100 г разынак
100 г лясных арэхаў
100 г цукатаў з цэдры апельсіна

Старанна прамыць крупы, заліць вадой у каструлі. Давесці да кіпення і
варыць на павольным агні 35—40 хвілін ( пярлоўку варыць 2,5 гадзiны),
пакуль крупы не набрыняюць. Насыпаць мак у каструлю, заліць дзвюма
шклянкамі кіпеню, перамяшаць і давесці да кіпення, зняць з агню і
астудзіць (2—3 гадзіны). Зліць ваду. Змяшаць адвараныя крупы, мак,
мёд, разынкі, арэхі i цукаты. Астудзіць да пакаёвай тэмпературы i
падаваць на стол ў глiнянай мiсцы

 

Калядная песня

Прыйшла Каляда ўвечары
Прынясла пiрагi ў рэшаце.
Паставiла пiрагi на стаўпе,
Сама села Каляда ў куце.
А малыя дзецi за пiрог:


«Пайшла Каляда за парог!»
Добры вечар тому,
Хто ў гэтаму дому!
Мы самі з сабою,
З дзецьмі і жаною.
Сталы засцілаем,
Каляды спраўляем.
А па гэтай мовы
Будзьма ўсе здаровы.
А па гэтай казцы
Жывіце ў ласцы.