Займаючыся бізнэсам, многія забываюць пра такія простыя рэчы як зносіны – не з патэнцыяльнымі пакупнікамі, а з простымі людзьмі, аб'яднанымі адной ідэяй і ... размаўляючых на адной мове. У прамым сэнсе! Кіраўніцтва жа кампаніі «Мядовы Шлях» перакананае ў тым, што гэтыя каштоўнасці з'яўляюцца важнымі складнікамі поспеху прадпрыемства, і з задавальненнем прымае удзел у мерапрыемствах, мэтай якіх з'яўляецца папулярызацыя ... не, не свайго бізнесу і прадукцыі, а простых чалавечых каштоўнасцяў. Так, 23 Сакавіка бягучага года кампанія «Мядовы Шлях» у асобе дырэктара Вольгі Гаўрылік прыняла ўдзел у занятках арганізацыі «Мова Нанова Гародня», дзе ў гэты дзень тэмай было абвешчана «Пчалярства».

Ганаровым госцем заняткі стаў пчаляр з вялікім стажам Валянцін Лучко, які з незвычайным энтузіязмам і непрыхаванай любоўю да сваёй справы, распавёў гісторыі пчалярства, пчаляроў і нават пчол! Асаблівую цікавасць для ўдзельнікаў занятка прадстаўлялі апавяданні пра асаблівасці жыцця і паводзін пчол, а таксама незвычайныя (і шматлікім невядомыя) факты аб пчалярстве. Напрыклад, Валянцін распавёў пра тое, што тэрміны пчалярства амаль ва ўсіх славянскіх мовах гучаць аднолькава, што дазваляе пчалярам з розных краін выдатна разумець адзін аднаго. Таксама госць распавёў мноства фактаў аб прадуктах пчалярства.

Цiкавыя факты:

біяхімікі эксперыментальна ўсталявалі, што праполіс (пчаліны кіт) бярозы пухнатай з'яўляецца найбольш каштоўным і карысным прадуктам і менавіта кіт бярозы пухнатай лічыцца прадуктам самай высокай якасці.

 Практычныя саветы:

* купляючы мёд, звяртайце ўвагу не толькі на яго кансістэнцыю – занадта вадкі мёд, як правіла, падвяргаецца апрацоўцы высокімі тэмпературамі і губляе шэраг карысных уласцівасцяў – але і на водар мёду. Ён павінен быць не занадта рэзкім (слабей, чым у кветак). Калі мёд пахне занадта моцна, хутчэй за ўсё, пры яго вытворчасці выкарыстоўваліся штучныя араматызатары.

*не забывайце таксама пра тое, што зімой і ранняй вясной купіць натуральны свежы мёд немагчыма! Часцей за ўсё гэта мёды штучныя або леташні. Першы мёд у годзе з'яўляецца не раней апошняга тыдня траўня (25-30 Мая)!

Дарэчы, занятак па пчалярстве «Мова Нанова Гародня» зусім не нагадваў сумную ўніверсітэцкую лекцыю – пасля займальнай гутаркі з Валянцінам Лучко, удзельнікам было прапанавана выканаць практычнае заданне, якое, як раз і апраўдала назву «Мова Нанова» - удзельнікі павінны былі прыдумаць ... думкі пчол, якія лётаюць над пчальнiком! Занятак, як гаворыцца, забаўны і дазваляе ва ўсёй красе праявіць фантазію, крэатыўнасць і веды роднай мовы. Варыянтаў думак была прапанавана вялікая колькасць – і не толькі ў выглядзе звычайных фраз, але і ў форме вершаў, казачных гісторый і нават сапраўднага ... рэпу!

З самых арыгінальных ідэй можна вылучыць некалькі: «Як дабра, што прыйшла вясна! Квiтнеюць духмяныя сады, дзе шмат нектара. Будзем весела танчыць, сябраваць, многа мёду вырабляць!» або «Зноў iдзе пчаляр в е гэтым курачом, якi нас сваiм дымам раздражняе».

Пасля гэтага, дырэктар кампаніі «Мядовы Шлях» Вольга Гаўрылік, якая брала ўдзел у занятку, правяла прэзентацыю кампаніі і яе прадуктаў – упершыню на беларускай мове! Атрымаўшы масу задавальнення і пазітыўных эмоцый, Вольга падзякавала удзельнікам за ўвагу, добры настрой, карысную інфармацыю і пажадала ўсім не толькі поспехаў, але і добрага «мядовага апетыту» - прадукты «Мядовы Шляху» сталі прыемным і салодкім завяршэннем занятка.